08.07.2022

У саўгасе “Вялікае Мажэйкава” прайшлі раённыя “Зажынкі”, падчас якіх быў дадзены старт уборачнай кампаніі (+відэа)

    Па наваколлі луналі беларускія песні ў выкананні ансамбля “Васільковая раніца”. На ўскрайку поля ля сваіх зернеўборачных камбайнаў выстраіліся механізатары. Іх прывітаў старшыня райвыканкама Аляксей Садоўскі і дадаў, что пачынаецца самая гарачая пара для хлебаробаў. Ён таксама зазначыў, што сёлета хлебаробы Шчучыншчыны вырасцілі дастойны ўраджай, цяпер галоўнае ўбраць яго своечасова і без страт. Дырэктар саўгаса “Вялікае Мажэйкава” Генадзій Каляда запэўніў, што пастаўленая задача будзе выканана. Першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання  райвыканкама Ігар Аверка пажадаў механізатарам удачы, высокіх намалотаў і сонечнага надвор’я.

   Па добрай традыцыі жнейкі падышлі да хлебнай нівы і зжалі першы сноп. Яны ўручылі яго кіраўніку раёна Аляксею Садоўскаму і гаспадару поля Генадзію Каляду. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах пачаставалі ўдзельнікаў свята квасам і караваем, а святары блаславілі механізатараў і асвяцілі іх “жалезных волатаў”. Праз імгненне па наваколлі  разнёсся гул рухавікоў, і жніво пачалося. Важкага коласа вам, хлебаробы!

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

  

                    

Новости республики, региона и района

Новости Беларуси|БелТА
БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ
Гродненская правда
Щучинская районная газета Дзянница

Поиск по сайту